Да ўвагі аматараў роднага слова! - СШ 223

Разделы сайта

Да ўвагі аматараў роднага слова!

Паважаныя бацькі і вучні!

Нагадваем, што 31 жніўня 2013 г. закончыўся пераходны перыяд, вызначаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь пасля ўвядзення ў дзеянне новай рэдакцыі Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, зацверджаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года. У сувязі з гэтым установы агульнай сярэдняй адукацыі павінны кіравацца Правіламі ва ўсіх сферах выкарыстання пісьмовай беларускай мовы.Пачынаючы з 2013/2014 навучальнага года ў час праверкі навучальных, кантрольных, экзаменацыйных работ памылкі ў напісанні слоў, якія адпавядаюць Правілам, настаўнікі выпраўляюць і пры выстаўленні адзнакі ўлічваюць у адпаведнасці з Нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».         Падкрэсліваем, што пры правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове тэставыя заданні рыхтуюцца ў адпаведнасці з Правіламі.Звяртаем увагу на правапіс асобных слоў, змешчаных у наступных дапаможніках: «Беларуская мова», 5 клас (Ч. 1) – тунэль (с. 33, пр. 54), дзясяты (с. 108, пр. 184), дзявятага (с. 109, пр. 186); «Беларуская мова», 5 клас (Ч. 2) – дэзынфармацыя (с. 123, пр. 227), Емяльянаў (с. 44), суаўтар (с. 44, пр. 81); «Беларуская мова», 6 клас – эспандар (с. 269, пр. 518); «Беларуская мова», 8 клас – Вялікае Княства Літоўскае (с. 173, пр. 246; с. 246, пр. 353); «Беларуская мова», 10 клас – кантрасныя (с. 71, пр. 85), алітарацыяй, алітарацыі (с. 89). Пры тлумачэнні тэмы «Правапіс й, ы пасля прыставак» («Беларуская мова», 5 клас (Ч. 2), с. 122) настаўніку неабходна звярнуць увагу вучняў на тое, што літара і пішацца пасля прыставак між-, звыш-, контр-, гіпер-, а пасля прыстаўкі дэз- пішацца літара ы.

Выпускныя экзамены

Выпускны экзамен па беларускай мове для вучняў ІХ класа па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2017/2018 навучальным годзе будзе праводзіцца ў форме дыктанта. Выпускны экзамен па беларускай мове для вучняў ХІ класа па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2017/2018 навучальным годзе будзе праводзіцца ў форме пераказу па розных тэкстах для вучняў, якія вывучаюць беларускую мову на павышаным узроўні, і для вучняў, якія вывучаюць беларускую мову на базавым узроўні.

У 2017/2018 навучальным годзе для вучняў арганізавана правядзенне наступных факультатыўных заняткаў:  “Практыкум па пунктуацыі беларускай мовы” – 10 клас, настаўнік – Макарэвіч Іна Леанідаўна.

***

Для эфектыўнай падрыхтоўкі да экзаменаў і ўрокаў рэкамендуем наступныя слоўнікі і даведнікі:

Анисим, Е.Н. Русско-белорусский словарь для школьников / Е.Н. Анисим, О.В. Мицкевич. – Минск: Сучасная школа, 2010.

Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў: дапам. для ўстаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / уклад.: І.У. Кандраценя, Л.П. Кунцэвіч; пад рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск: Аверсэв, 2010, 2011, 2013.

Капылоў, І.Л. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы для школьнікаў. Новыя правілы правапісу / І.Л. Капылоў, Т.М. Маракуліна. – Мінск: Сучасная школа, 2010.

Капылоў, І.Л. Беларуска-рускі слоўнік для школьнікаў / І.Л. Капылоў, І.У. Ялынцава. – Мінск: Сучасная школа, 2010.

Капылоў, І.Л. Слоўнік арфаграфічных новаўвядзенняў беларускай мовы / І.Л. Капылоў, Т.М. Маракуліна. – Мінск: Сучасная школа, 2010.

Малажай, Г.М. Школьны тлумачальны слоўнік беларускай мовы: дапам. для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Малажай, Л.І. Яўдошына. – Мінск: Аверсэв, 2013.

Николаева, О.М. Современный русско-белорусский словарь для школьников / О.М. Николаева, Т.Н. Трухан; под ред. А.А. Лукашанца. – Минск: Літаратура і Мастацтва, 2009.

Николаева, О.М. Современный русско-белорусский словарь / О.М. Николаева, Т.Н. Трухан; под ред. А.А. Лукашанца. – Минск: Тетрасистемс, 2011.

Пішам па-беларуску: даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі: дапам. для агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З.І. Бадзевіч [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Пішам па-беларуску: даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі: дапам. для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / З.І. Бадзевіч [і інш.]. – Мінск: Аверсэв, 2010, 2011, 2013.

Разам, асобна, праз злучок: даведнік: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: Н.Д. Бандарэнка, І.Л. Капылоў, Т.М. Маракуліна; пад рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск: Аверсэв, 2011, 2013.